Лекцыя «Новагародская зямля ў другой палове XIII — першай трэці XVI ст.: на этапе інтэграцыі з Літоўскай зямлёй» з Варшаве

29.03.2026 14:00 - 16:00 Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6) Бясплатнае
У нядзелю, 29 сакавіка, суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы «Новагародская зямля ў другой палове XIII — першай трэці XVI ст.: на этапе інтэграцыі з Літоўскай зямлёй».

Ужо ў першай трэці XVI ст. Новагародская зямля, якая раней атаясамлялася з Руссю, стала называцца, калі не цалкам, то ва ўсякім выпадку часткова Літвой.

  • Што прывяло да засваення гэтай назвы?

  • Геаграфічная блізкасць да палітычна дамінуючай у Вялікім Княстве Літоўскім уласна Літоўскай зямлі?

  • Пашырэнне палітычных і сацыяльных межаў апошняй?

  • Нейкія іншыя прычыны?

Паспрабуюць наблізіцца да адказу на сфармуляваныя пытынні. З гэтай мэтай высветляць, што ўяўляла сабой Новагародская зямля ў разглядаемы час у гісторыка-культурным, прававым і сацыяльным планах.

Уваход вольны. Будзе таксама анлайн-трансляцыя ў зуме па спасылцы ўнізе (толькі не забудзьцеся пра перавод гадзінніка).



Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Варшаве

28.03.2026 (16:00 - 19:00) Plac Trzech Krzyży — Plac Zamkowy

Дзень тэатра з «Купалінкай» у Варшаве

28.03.2026 (16:30 - 18:30) Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ