У розных народаў — свае мары. У нас жа, беларусаў, як і ў іншых паняволеных народаў, галоўная мара, вядома ж, — пра вызваленьне. Вось толькі калі гэтая мара чакае сваёй рэалізацыі стагодзьдзямі — ці мара гэта яшчэ? Альбо папросту фантом, які ніколі ня споўніцца? У пошуках адказу Валера Руселік у сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл» зазірае ў самую сутнасьць галоўнае беларускае мары. І дае адназначны адказ!

Валера Руселік. Фота з асабістага архіву
Чаго хадзіць наўкол. Свабода — вось, бадай, пра што мы, беларусы, марым найперш. Зірнеце на нашую гісторыю: суцэльнае змаганьне за права быць сабою і жыць уласным розумам, каб ніхто не стаяў
Як напісаў геніяльны Ўладзімер Някляеў:
Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе.
І ў гэтыя позьнесакавіцкія дні мы таксама гаворым пра яе — пра нашую Беларускую Свабоду: вызваленьне чарговай групы палітвязьняў,

Першы здымак групы вызваленых палітвязьняў разам з Джонам Коўлам, спэцыяльным пасланьнікам прэзыдэнта ЗША. 19 сакавіка 2026 г., Вільня. Фота: spring96.org
Але добра. Вось ёсьць у нас мара — пра Свабоду. Тысячы й тысячы паклалі за гэтую мару галовы, яшчэ больш — зьведалі рэпрэсіі, выгнаньне з Радзімы. І? Дзе тая Свабода? Які сэнс з гэткае Мары, калі незразумела, ці яна наагул
Адкажу на гэтыя цалкам сабе справядлівыя і лягічныя пытаньні ўсяго адным сказам:
«Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына».
Памятаеце, адкуль гэтыя словы? Так, гаворка пра сьцяг, які перадалі з Горадні слуцкім паўстанцам 1920 года. На палотнішчы дзяўчатамі была вышытая «Пагоня», а на адваротным баку — словы, якія ня толькі сталіся запаветам для цэлых пакаленьняў змагароў за вызваленьне Беларусі, але і адказваюць на згаданыя вышэй роспачныя пытаньні.
І тыя гарадзенскія дзяўчаты, і тыя слуцкія паўстанцы цудоўна разумелі, што Свабода ня падае папросту зь неба — да Свабоды трэба імкнуцца, за Свабоду трэба змагацца.
Не было б іх — не было б і нас. Тых, хто падхапіў сьцяг і нясе яго далей. Магчыма, каб перадаць яго аднойчы нашым наступнікам.

Сьцяг Першага Слуцкага палка БНР, на адваротным баку якога вышытыя словы «Тым, якія першымі паўсталі і пайшлі ўміраць, каб жыла Бацькаўшчына». Рэстаўрацыя фота — аўтара
Мара — гэта не проста тое, што зьяўляецца вынікам яе спаўненьня. Найперш гэта ўласна памкненьне і шлях да спаўненьня мары. Гэта, калі хочаце, працэс, дзеяньне. То-бок у маршруце паміж пунктамі «А» і «Б» мара — гэта ня пункт «Б», а ўласна шлях з пункту «А» ў пункт «Б».
Як немагчыма, скажам, ведаць нейкую замежную мову, ня вывучыўшы яе, альбо сабраць кошык яблыкаў без пасаджанага калісьці яблыневага саду, гэтак і да ўсялякае мары трэба імкнуцца, трэба дзейнічаць. Мару немагчыма папросту выседзець на ўтульнай канапе.
Як той казаў, рабі пільне — і будзе табе Вільня.
І менавіта ў разуменьні гэтае прыроды, гэтае існасьці Мары, я перакананы, і палягае яе сапраўдны сэнс, сіла і неўміручасьць.

У марозныя дні на Плошчы Каліноўскага грэліся каханьнем, марамі і… танцамі. Валера Руселік — у намётавым мястэчку пратэстоўцаў. Менск, 2006 г. Фота з архіву аўтара
Ну добра, дык, а як яе дасягнуць? Што рабіць трэба? Ісьці паміраць?
Не, вядома ж, не. Шлях да Беларускае Мары складаецца з тысяч і тысяч самых размаітых крокаў. Чынаў. І сёньня гэтыя чыны зьдзяйсьняюць і беларускія добраахвотнікі ўва Ўкраіне, і дэмакратычныя сілы на міжнародных перамовах, і арганізатары моўных курсаў «Мова нанова» па ўсім сьвеце, і шматлікія асьветніцкія ініцыятывы і арганізацыі накшталт «Будзьма беларусамі!», і музыкі, і пісьменьнікі, і
І ты таксама можаш далучыцца да гэтага Шляху. Зрабіць уласны крок насустрач нашай Беларускай Мары. Пачні размаўляць па-беларуску. Вывучай родную культуру і гісторыю. Гуртуйся з аднадумцамі. Дапамагай іншым.
Будзьма сабою! Будзьма беларусамі!
Валера Руселік
*Меркаванне аўтараў рубрыкі «Калумністыка» можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі. Калі вы таксама хацелі б выказацца па актуальнай для Беларусі тэме, пішыце нам на razam@budzma.org