Гульня «Супраціўленне» па-беларуску ў Тбілісі

23.05.2022 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

11 траўня беларусы Тбілісі клічуць ахвотных згуляць у ролевую гульню «Супраціўленне» па-беларуску.




Дата: 23 траўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: недалёка ад плошчы Свабоды, будзе паведамлена ўдзельнікам асабіста


Гэтая гульня нечым падобная да Мафіі: будзе шмат размоў, але ніхто не памрэ і ўсе застануцца актыўна гуляць да самага канца.

У гульні ёсць дзве ролі: «паўстанцы», якіх больш, і «шпіёны», якіх менш, але яны ведаюць адзін аднаго. Партыя гульні складаецца з 5 місій, якія «шпіёны» будуць намагацца сабатаваць.

Уся гульня праходзіць у разборках, хто ж тут «шпіёны». А таксама ў перакананні астатніх, што ты сапраўдны «паўстанец» (нават калі і не).

А правілы простыя, іх распавядуць вам перад пачаткам.


Удзел бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Вясельныя традыцыі ў Суле

12.09.2026 14:00 - 13.09.2026 18:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ