Гурток «Штодзённая мова» ў Вільні

05.11.2022 15:00 - 17:00 (Pylimo g. 6) Бясплатнае

Ініцыятыва «Актыўнымі быць файна» запрашае на моўны гурток. У суботу, 5 лістапада, новая сустрэча!



Дата: 5 лістапада

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Pylimo g. 6 (уваход у жалезную браму), Вільня


Тут ва ўтульнай і бяспечнай атмасферы абмяркоўваюць па-беларуску розныя цікавыя тэмы. Гэтым разам тэма сустрэчы — «Псіхалогія».

Абмяркуюць, чаму нам можа спатрэбіцца пайсці да псіхалагічнага спецыяліст_кі, чым адрозніваецца псіхіятр_ка ад псіхолаг_iнi і як правільна з імі працаваць.

Вы зможаце падзяліцца ўласным досведам і разбурыць міфы і стыгматызацыю вакол гэтай тэмы.


Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава плакатаў «Si Vis Pacem Para Bellum» у Вільні

08.09.2026 11:00 - 13.09.2026 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ