Гутаркі пра беларускую культуру ў Беластоку

12.04.2022 18:00 - 20:00 клуб «Fama» (ul. Legionowa 5) Бясплатнае

12 красавіка ў Беластоку адбудзецца гутарка пра культуру, арганізаваная рэдакцыяй беларускай газеты «Ніва».



Дата: 12 красавіка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: клуб «Fama», ul. Legionowa 5, Беласток

Гэтым разам гаворка пойдзе пра фотакнігу «Niwa Foto Arch.» з фотаздымкамі 1956 — 2000 гадоў, апублікаваную беларускім штотыднёвікам «Ніва» ў Беластоку.

Абмяркуюць беларускасць у Польшчы, фатаграфіі ў рэдакцыйных архівах, палітыку малую і вялікую, змест у фатаграфіі і пісьмовым слове, значэнне прэсы для пабудовы культурнай штодзённасці і тое, якім свет вёскі і гарады бачылі некалькі пакаленняў беларускіх журналістаў.

Госці сустрэчы — старшыня Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва» Эўгеніюш Вапа, рэдактар альбома Павел Гжэсь, графік, спявак Ежы Асеннік.

Сустрэчу правядзе Ілона Карпюк — беларуская журналістка, спявачка.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ