“Галоўнае пытанне”: Таццяна Вадалажская

04.11.2015 18:30 - 19:00 Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні Бясплатнае

Лятучы ўніверсітэт запрашае на чарговую лекцыю ў межах серыі “Галоўнае пытанне”. Лістападаўскі сезон адкрые Таццяна Вадалажская з лекцыяй HOMO LUDENS” ЯК АНТРАПАЛАГІЧНАЯ ПЕРСПЕКТЫВА”

4 лістапада (серада), 18.30

Мы завем Лятучы ўніверсітэт Універсітэтам Гульні. Чым жа ёсць “гульня”, калі мы звязваем з ёй такую паважную і грунтоўную з’яву, як Універсітэт? І, больш за тое, звязваем з ёй уяўленні пра інавацыі, новыя сэнсы ўніверсітэцкай ідэі? Йохан Хёйзінга бачыў у гульні прастору стварэння культуры, а з ёй – і чалавецтва ўвогуле. Герман Гесэ шукаў у Гульні выйсце і пераадоленне стану “фельетоннай эпохі”. Мы ж спрабуем знайсці перспектывы для развіцця Чалавека, паўставання “новага чалавека”, здабыцця неабходных чалавечых якасцяў.

Як звязаць выклікі, з якімі сутыкаецца сучасны чалавек, з сутнаснымі характарыстыкамі гульні, схаванымі ад нас “несур’ёзнасцю” гэтай з’явы? Які ён – “чалавек гуляючы” (“HomoLudens“)? Як ён авалодвае светам? Як ён стварае новыя сусветы? Як ён вырашае праблемы і як будуе сваё мысленне? Як ён нясе адказнасць? Ці можа гульня стаць ладам жыцця?

Запрашаем разважаць над гэтымі пытаннямі на чарговай адкрытай лекцыі цыкла “Галоўнае пытанне”: каардынатар Лятучага ўніверсітэта, метадолаг Таццяна Вадалажская прамаўляе на тэму “Homo Ludens” як антрапалагічная перспектыва”. 4 лістапада, 18.30.

Гэтай лекцыяй мы пачынаем лістападаўскую серыю прамоў, у якой таксама прагучаць “галоўныя пытанні” ад Алеся Разанава (11.11), Алега Дзярновіча (18.11) і Аксаны Шэлест (25.11).

 

Усіх зацікаўленых просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы лістападаўскіх лекцый глядзіце на сайце www.fly-uni.org


Вам можа быць цікава

«Кушлянскі фэст — 2026»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» (вул. Стрыпуцкая, 12А)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ