Гендар, Нацыя, Сэксуальнасць: прэзентацыя даследванняў

09.10.2013 19:00 - 21:00 Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Гендар, Нацыя, Сэксуальнасць: прэзентацыя даследванняў

9 кастрычніка ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) “Гендэрны маршрут” запрашае на прэзентацыю кніг па выніках даследванняў ва Ўкраіне, які закранаюць пытанні гендэра, нацыі і сэксуальнасці.

Прэзентацыю правядуць гендэрныя даследчыцы і актывісткі “Феміністычнай Афензівы” – Леся Пагуліч і Галіна Ярманава. Пачатак а 19-00. Уваход – вольны.

Трохі пра даследванне. “Гендар, рэлігія і нацыяналізм ва Ўкраіне” (2012) аналізуе маральныя панікі вакол сэксуальнасці, пры дапамозе якой кансерватыўныя групы (у прыватнасці рэлігійная правіца) імкнецца аднавіць сваё ўяўленне аб традыцыйнай сям’і” і “слушных” гендэрных ролях. Даследванне “ЛГБТ-сем’і ва Ўкраіне: сацыяльныя практыкі і заканадаўчае рэгуляванне” (2012) разглядае, якім чынам грамадская гамафобія ўплывае на штодзённасць аднаполых сем’яў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

12.07.2025 12:00 - 13.07.2025 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

J:МОРС у Чыкага

10.08.2025 (18:30 - 20:30) ShANet Galleries (1040 S Milwaukee Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ