• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Глядзім і абмяркоўваем фільм «Аномія»

Пачатак: 22.02 (19:00)
Канец: 22.02 (19:00)
АРТкiнaтэатр
(Мінск, пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. «Пятроўшчына»)
Кошт: 6-7 BYN
Google

22 лютага ў мiнскiм «АРТкiнaтэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. «Пятроўшчына») пройдзе другі кінапаказ праекта «Сваё Кіно». Глядзім і абмяркоўваем фільм «Аномія» (Расія, 2016) выхадца з Магілёва, пісьменніка і рэжысёра Уладзіміра Казлова.

Што такое «Сваё Кіно»?

Праект «Сваё Кіно» – гэта паказы новага беларускага кіно, нетрывіяльнага, якаснага і своеасаблівага, а таксама жывы кантакт, знаёмства і дыскусіі гледачоў з аўтарамі, крытыкамі і героямі карцін.

«Сваё Кіно» – гэта i ігравое, і дакументальнае кіно, і анімацыя. Галоўны прынцып – фільм створаны беларусамі або так ці інакш звязаны з нашай краінай, яе мінулым, сучасным і будучым.

Гэта паказы для ўсіх, каму цікава добрае, займальнае кіно, якое падымае пытанні і асвятляе праблемы. Асноўная мэта праекта «Сваё Кіно» – змяніць стаўленне шырокай публікі да сучаснага беларускага кіно, дапамагчы айчынным аўтарам знайсці свайго гледача, убачыць тэмы і праблемы, цікавыя тут і цяпер.

Паказы праекта «Сваё Кіно» праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры. Праект вырашае праблему з выхадам беларускіх фільмаў і іх аўтараў да сваёй публікі.

Вядучы – Антон СIДAРЭНКА, журналіст, кінакрытык, аўтар блога на kinopark.by, заснавальнік кінаклуба «Феномены кіно» ў кінатэатры «Ракета».

«АНОМІЯ»

Расія, 2016

Рэжысёр і аўтар сцэнарыя Уладзімір Казлоў

У галоўных ролях: Юлія Яльцова, Дар’я Селязнёва, Андрэй Варанiцын

Хронаметраж: 67 хвілін

«Аномія» – трэці ігравы фільм пісьменніка і рэжысёра Уладзіміра Казлова. Здымкі прайшлі ў Калінінградзе ў лістападзе 2015 года. Як і дзве першыя стужкі рэжысёра, «Аномія» знята без удзелу дзяржавы і кінаіндустрыі, з мінімальным бюджэтам. У фільме занятыя ў асноўным непрафесійныя акцёры.

«Аномія» – карціна пра маладых людзей, якія жывуць без маральных арыенціраў, у грамадстве, не здольным даць ім нормы і стандарты паводзін. У выніку яны кіруюцца толькі сваімі эмоцыямі ды інстынктамі.

Фестывалі і ўзнагароды

Нацыянальны кінафестываль «Рух» (Омск)

Варшаўскі міжнародны фестываль – спецпрыз журы конкурсу Free Spirit

Міжнародны кінафестываль у Мангейме і Гейдэльбергу

Усерасійскі кінафестываль «Поўны арт-хаус» (Чэлябінск)

Трэйлер фільма: https://goo.gl/bO4Hkj

Уладзімір Казлоў

Нарадзіўся і вырас у беларускім горадзе Магілёве. Аўтар больш за дзясятак кніг прозы і нон-фікшн, у тым ліку «Гопнікі» (2002), «Дадому» (2010), «1986» (2012), «Свабода» (2012) і «Вайна» (2013 года). Уладальнік прэміі «Зроблена ў Расіі» праекта «Сноб» у катэгорыі «Літаратура» (2013 года). Шорт-лістар і лонг-лістар шэрагу літаратурных прэмій. Суаўтар сцэнарыя фільма «Гульні матылькоў» (2004, рэжысёр Андрэй Прошкін). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр поўнаметражных фільмаў «Дзясятка» (2013), «Сляды на снезе» (дакументальны, 2014), «Скура» (2015), «Аномія» (2016).

Афіцыйны сайт: www.vladimir-kozlov.com

Крытыкі пра фільм:

«“Аномія” – хорар ціхі, непрабудны. Калі яго папярэднік – фільм Германікі – скасаваў наіўнае “перабудовачнае” пытанне “Ці лёгка быць маладым?”, то карціна Казлова вяртае стану маладых невыносную лёгкасць існавання».

Зара Абдулаева, «Мастацтва кіно»

«Казлоў, як калісьці Кіра Муратава ў “Астэнічным сіндроме”, ставіць дыягназ усяму грамадству, падымаючыся – без бачных высілкаў, не выходзячы за рамкі бытавой крымінальнай гісторыі – да глабальных абагульненняў. Тут ёсць фіксацыя аднаго з сімптомаў аноміі – “нізкай ступені ўздзеяння сацыяльных нормаў на індывідаў і іх слабую эфектыўнасць у якасці сродку нарматыўнай рэгуляцыі паводзін”, ёсць дакладны вобраз Расіі нашых дзён – бясконцага гіпермаркета, напоўненага броўнаўскім рухам чалавечых часціц».

Вадзім Руткоўскі, «Сноб»

«…Зусім трэндавы, актуальны фільм – падобна, муратаўскі “сусвет” гасцінна прытуліў “бяздомных” дзяцей, якія часам хочуць сэксу, а часам не хочуць наогул нічога».

Сяргей Сычоў, FilmPro

Квiткi: 6-7 BYN, bycard.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип