Гомель. Этна-вечарына на тэму “Вяселле”

28.11.2015 16:00 - 18:00 Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла) Бясплатнае

Як вялося здаўна, восень распачынала дастаткова цікавую форму баўлення часу – вячоркі. Вячоркі, вечарынкі, вечарушкі, супрадкі, попрадкі, хвацеры — сезонная форма правядзення моладзевага вольнага часу ў асенне-зімовы час. На вячорках распавядалі казкі, танцавалі, спалучаючы вольны час з працай.

28 лістапада філіял Веткаўскага музея ўжо традыцыйна адкрые сезон тэматычных этна-вечарын. Усіх запрашаем у гэты дзень а 16-гадзіне на вечарыну, прысвечаную тэме “Вяселле”.

На нашай вечарыне “Вяселле” Вы зможаце:
– як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
– пазнаёміцца з калекцыяй вясельных кашуль вёскі Неглюбка;
– паслухаць ды паспяваць, па магчымасці, вясельныя песні;
– і, канешне, патанчыць… што ж за вяселле без танцаў?

У праграме:
– майстар-клас па вырабе вясельнага вянка з “парафінавых” кветачак;
– прэзентацыя рэканструяваных “дзявочага” і “вясельнага” неглюбскіх строяў;
– святочная традыцыйная вячэра;
– традыцыйныя спевы;
– традыцыйныя танцы;
– і шмат добрага настрою.

Спецыяльныя госці вечарыны:
Музыка-гарманіст, танцор, спявак Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы);
Беларускі народны фальклорны гурт “Вяскоўцы” (Магілёў).

Пачатак: 28 лістапада, 16.00.

Кошт уваходу – 20 000.

Да сустрэчы ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

 

vetka-museum.by


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-клас па саламяных птушачках у Гомелі

21.03.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ