• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Гомель

Гомель. Літаратурная вечарына да 95-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

Пачатак: 11.11 (14:00)
Канец: 11.11 (16:00)
Гомельская абласная бібліятэка
(Гомель, пл. Перамогі, 2а)
Google

12 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа і Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка. З гэтай нагоды 11 лістапада ў 14.00 у Гомельскай абласной бібліятэцы адбудзецца літаратурная вечарына «Каб людзі не журыліся…».

Макаёнак – цэлая эпоха ў беларускай драматургii.

Мастак яркага, непаўторнага таленту, ён творча развіў многія жанравыя традыцыі беларускай драматургіі, узняў узровень айчыннай камедыяграфіі да лепшых сусветных узораў. Яго п’есы – сапраўдная айчынная класiка, наша бясспрэчнае багацце. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго п’есы ставiлi трыста тэатраў Савецкага Саюза i амаль усе вядучыя тэатры краiн Усходняй Еўропы.

Пісьменнік нарадзіўся ў вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Быў цяжка паранены.

Друкавацца пачаў з 1946 года. Аўтар п’ес «Каб людзі не журыліся», «Выбачайце калі ласка», «Лявоніха на арбіце», «Зацюканы апостал», «Трыбунал» і многіх іншых.

Шмат гадоў прайшло з таго часу,  як яго не стала. Тым не менш, ён па-ранейшаму жыве. Жыве ў літаратуры. У тэатры. У нацыянальнай культуры. У нашых сэрцах. Жыве таму, што Макаёнак – гэта з’ява. З’ява не толькі ў жыцці нашай краіны, але і ўсяго свету.

У вечарыне прымуць удзел старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч, пісьменнік, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіль Юр’евіч Ткачоў, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер, выкладчык Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, кандыдат філалагічных навук Віктар Іванавіч Яцухна.

goub.org

Фота: svaboda.org


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Як паўсталі беларускія гарады і мястэчкі
    • Да Дня народзінаў пісьменніка: песні беларускіх музыкаў на вершы Уладзіміра Караткевіча
    • Томас Венцлава: Спрэчкі сыдуць, будзем мець дзве дзяржавы, гістарычна вельмі блізкіх і прыязных адна да адной
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип