Гомель. Музыка французскіх імпрэсіяністаў у палацы Румянцавых і Паскевічаў

18.11.2015 19:00 - 21:00 Белая гасціная палаца Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) Бясплатнае

18 лістапада ў Музычным салоне музея Румянцавых і Паскевічаў выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ксенія Бельцюкова (скрыпка) і Марына Рамейка (фартэпіяна).

У іх творчай біяграфіі навучанне ў Амстэрдамскай кансерваторыі (Нідэрланды) і Венскім універсітэце музыкі і выканальніцкага мастацтва (Аўстрыя), удзел у міжнародных конкурсах і фестывалях, майстар-класах музыкаў з сусветным імем.

У канцэрце прагучыць музыка дзіўнай маляўнічасці і вытанчанай нюансіроўкі, якая ўвасабляе сапраўдны французскі стыль.

У праграме канцэрта:

Клод Дэбюсі (1862-1918)

Cаната для скрыпкі і фартэпіяна соль мінор

– Allegro vivo

– Intermède. Fantasque et léger

– Finale. Très animé

Марыс Равель (1875-1937)

«Павана» для фартэпіяна сола

Сязар Франк (1822-1890)

Саната для скрыпкі і фартэпіяна ля мажор

– Allegretto ben moderato

– Allegro

– Recitativo-Fantasia. Ben moderato

– Allegretto poco mosso

Кошт квітка: 80000 руб.

Даведкі па тэлефонах: 70-33-41, 74-19-11

Па матэрыялах: palacegomel.by


Вам можа быць цікава

Канцэрт Аляксея Жбанава ў Мінску

24.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Азгура, 8)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Каляды з "Купалінкай" у Варшаве

28.12.2025 (14:00 - 16:00) Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ