Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 14:00 - 16:00 Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 10 BYN
У наступную нядзелю, 31 траўня, у музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах ладзяць літаратурна-мастацкі пленэр «Дачныя легенды».

Кожны ўдзельнік зможа паспрабаваць сябе ў ролі пісьменніка.

Падчас занятку ўзгадаюць асноўныя жанры і віды літаратуры, пагавораць пра іх асаблівасці, пазнаёмяцца са структурай літаратурнага твора. А каб настроіцца на творчы лад, пагуляюць у цікавую літаратурную гульню.

А пасля – самае цікавае!

Кожны ўдзельнік створыць невялікі літаратурны твор ад імя адной з рэчаў, прадстаўленых у экспазіцыі Музея-дачы Васіля Быкава.

Гэтыя прадметы належалі народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву і яго сям’і.

Прапануюць «ажывіць» рэчы, прымусіць іх загаварыць і раскрыць нам таямнічыя гісторыі, сведкамі якіх яны былі.

Аўтары найлепшых твораў атрымаюць магчымасць убачыць свае працы надрукаванымі ў часопісе «Маладосць».

Працягласць – 2 гадзіны.

Удзел – 10 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 29 811 21 85.

Да музея зручна даехаць аўтобусам №345 ад ст. м. «Пушкінская».



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Квіз «Пытаннечкі» ў Варшаве

11.06.2026 (18:00 - 21:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a)

Куратарская экскурсія па музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

19.06.2026 (14:00 - 16:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

19.06.2026 (14:00 - 16:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ