Гродна. Фестываль мабільнасці “Самаход”

24.05.2015 12:00 - 20:00 вул. Будзёнага, 48а-100 Бясплатнае

У займальнае падарожжа ў любы куток планеты пешшу, аўтастопам, на самалёце або нават на байдарках – любым спосабам, галоўнае, з мінімальным бюджэтам.

Як? Пра гэта кожны ахвотны можа даведацца на Фестывалі мабільнасці “Cамаход”, які 24 траўня ўпершыню пройдзе ў Гродне.

Праграма Фестывалю, які пачнецца а 12-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100, будзе складацца з прэзентацыі магчымасцяў міжнароднага валанцёрства, парадаў па арганізацыі танных вандровак (лаўкост-пералёты, каучсёрфінг), зборы дарожнага заплечніка.

Будзе прадстаўленая таксама дзейнасць арганізатара фестывалю – кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”.

Сваім досведам падарожжаў падзеляцца Сяргей Місюкевіч (трэкінг і пешыя падарожжы), Юрый Данілаў (водныя паходы) ды іншыя падарожнікі.

Аматарам музыкі будуць прэзентаваныя магчымасці наведвання музычных фэстаў з візавай падтрымкай.

А вечарам пасля ўсіх прэзентацый арганізатары імпрэзы абяцаюць сюрпрыз ад гарадзенскіх музыкаў.

 

Твой стыль

 


Вам можа быць цікава

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ