Гродна. Публічная лекцыя Міхала Анемпадыстава

07.07.2015 18:00 - 20:00 “Крама Ц” (Вялікая Траецкая, 16) Бясплатнае

7 ліпеня, 18.00
Вялікая Траецкая, 16. “Крама Ц”

Гэтым разам на гістарычны аўторак у “Краме Ц” завітае адметны госць. Дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладнік і публіцыст, спадар Міхал Анемпадыстаў.
Вас чакае больш чым цікавы расповед на тэму каларыстыкі і стылю пад назвай “Колер Беларусі”.

Кажучы пра гэтага чалавека, нельга не прыгадаць, што менавіта яму належыць аўтарства большай часткі тэкстаў культавага рок-праекта «Народны альбом», дызайн вокладак альбомаў вядомых беларускіх музыкаў, аздоба кніг, серый паштовак; яго песні спяваюць «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48»… Выкладчык «Лятучага ўніверсітэта», аўтар многіх яскравых праектаў, творчая і шматпланавая асоба.

Чакаем вас 7 ліпеня ў “Краме Ц”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Андрусь Такінданг у Кракаве

30.08.2026 (17:00 - 19:00) NIĆ (Sławkowska 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ