Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства разам з Дзяржаўным літаратурным музеем Я. Купалы зноў) запрашаюць на Гуканьне вясны ў Вязынку.
У праграме: традыцыйныя сьпевы, веснавыя карагоды, гульні і танцы + невялікі кірмашык раместваў. У сьвяце бяруць удзел гурты Паўночная Сухадроўка, Княжыч, Варган, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava, клуб традыцыйнага танца Sita, музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Яўген Барышнікаў.
Як заўсёды, бярыце стужкі на дрэвы, птушак з цеста, бліны і гарбатку ў тэрмасе, цёпла апранайцеся)
Нашая прынцыповая пазіцыя – не падзяляцца на гледачоў і выступоўцаў падчас сьвята, таму, калі ласка, не саромцеся і далучайцеся)
Для майстроў: у гэтым годзе вам неабходна будзе папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы мне http://vk.com/alaiza_annika фотаздымкі сваіх рэчаў. Тэма кірмаша – традыцыйныя рамёствы, птушкі, кветкі. У музея ёсьць некалькі сталоў – яны будуць для сяброў таварыства, для ўсіх астатніх – лавачкі, як ў мінулым годзе.
Для фатографаў: фатаграфаваць у нас можна, але не ў цэнтры карагода, калі ласка, а звонку. І не ўсе з нашых сяброў хочуць пазіраваць, таму калі ласка, не настойвайце. У твар з аб’ектывам таксама лепей не лезьці. Дзякуй.
Расклад: электрычка з Менску едзе ў 11.34, прыбывае ў Вязынку ў 12.25. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.44, 17.43.
Удзел у сьвяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музэя трэ купіць квіток: дарослыя – 6000 руб, дзеці – 3500 руб, студэнты – 4000 руб