Хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання: хакатон ідэй для Беларусі» ў Варшаве

(паведамяць удзельнікам) Бясплатнае
З 15 па 17 траўня Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» ладзяць у Варшаве хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання: хакатон ідэй для Беларусі».

Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль існуе смяротнае пакаранне. Яго выкананне адбываецца без адкрытасці для сваякоў.

У сучаснай Еўропе не павінна быць месца для такіх практык — таму важна, развіваць грамадскую дыскусію на гэтую тэму, спрыяць большай інфармаванасці і імкнуцца да мараторыя і поўную забарону такога віда пакарння.

На Хакатоне каманды створаць і прапітчаць праекты, якія выводзяць тэму ў публічнае поле: медыя, крэатыў, адукацыйныя фарматы, мастацкія акцыі.

Найлепшы праект атрымае 500 даляраў на рэалізацыю.

Арганізатары забяспечаць удзельнікаў і ўдзельніц адукацыйнымі матэрыяламі і харчаваннем, таксама прадугледжана фінансавая падтрымка (пражыванне і дарога) для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў і ўдзельніц — пры неабходнасці пазначце гэта ў заяўцы.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылыцы да канца серады, 6 траўня.



Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

15.06.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ