Гуканне вясны ў Гомелі

22.03.2015 12:00 - 17:00 Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава ў Гомелі (пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля) Бясплатнае

22 сакавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх жадаючых на архаічны абрад Гукання вясны.

Разам з вамі мы:
– Пойдзем на ўзбярэжжа р. Сож;
– Паслухаем, ды падпяем сапраўдным архаічным веснавым спевам разам са спеўным гуртом “Стаўбунскія вячоркі”
– Паводзім карагоды ды пагуляем у вясёлыя гульні;
– Паспрабуем абрадавае печыва – птушачак;
– Распалім абрадавае вогнішча;
– Вырабім і спалім пудзіла Зімы;
– Прыгатуем яечню на вогнішчы;
– Паскачам пад гукі гармоніка ці дуды традыцыйныя танцы Гомельшчыны
– Правядзем весела і карысна час smiley

Сустракаемся а 22 сакавіка а 12-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Тэл.: (8-029) 335-06-00 (Пятро).

 

vetka-museum.by

Фота: Еўрарадыё


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ