Марафон Жывой Бібліятэкі да 20-годдзя фармату

27.06.2020 12:30 - 18:00 платформа Zoom Прагляд вольны

Сёлета сусветнаму руху Human Library, які распачаўся ў Даніі і “захапіў” ужо больш за 80 краін, спаўняецца 20 год.

Каманда Цэнтра "Жывая Бібліятэка" далучаецца да святкавання і запрашае вас!

У гонар юбілею яны хочуць правесці анлайн-марафон гісторый Кніг - людзей, якія жывуць у беларускім грамадстве і сутыкаюцца са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй у краіне.

Ідэя - даць магчымасць Жывым Кнігам распавесці свае гісторыі і быць пачутымі як мага большай колькасцю людзей.

27 чэрвеня (субота) з 12:30 да 18:00 вы зможаце пачуць гісторыі 10 Кніг, кожны і кожная з якіх правядзе сесію на 25 хвілін. Сесіі будуць ісці адна за другой, з перапынкамі па 5 хвілін.

І вось якія Кнігі вы зможаце "прачытаць" падчас марафону:

13:00 - Агендэрнасць, або жыццё без полу, Глеб

13.30 - Перажыла рак, Каця

14.00 - Прафесійная вазочніца, Наталля

14.30 - Супрацоўнік рэабілітацыйнага цэнтру для залежных, Дзіма

15.00 - Чалавек з біпалярным разладам асобы, Павел

15.30 - Феміністка, Вольга

16.00 - Разлад харчовых паводзін, Мар'яна

16.30 - Шматдзетная маці, Вікторыя

17.00 - Прадстаўнік Рома, Артур

17.30 - Небінарны чалавек, Нэджэм

Для таго, каб атрымаць спасылку на канферэнцыю ў Zoom, трэба зарэгістравацца па спасылцы https://forms.gle/ntKh8qyp6je4fMYV9. Рэгістрацыя адчынена да 23:59 26.06.

Поўны каталог Кніг Марафону будзе размешчаны на сайце Цэнтра “Жывая Бібліятэка”, а таксама ў падзеі на ФБ.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Спектакль "Расстраляныя" ў Гданьску (14+)

29.10.2025 (19:00 - 21:00) Шэкспіраўскі тэатр (ul. Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ