Гунар Ардэліюс і Ксенія Шталенкова абмяркуюць літаратуру для падлеткаў

13.10.2013 18:00 - 20:00 галерэя Ў (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

У нядзелю, 13 кастрычніка, у мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца імпрэза, удзел у якой возьмуць шведскі літаратар Гунар Ардэліюс і беларуская аўтарка Ксенія Шталенкова.

Вядучая сустрэчы — пісьменніца Людміла Рублеўская. Пачатак у 18.00. Арганізатар мерапрыемства — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Тэма вечара — літаратура для падлеткаў, асаблівасці яе напісання і прамоцыі, абмен актуальным досведам паміж беларускімі і шведскімі творцамі.

Гунар Ардэліюс

Гунар Ардэліюс (Gunnar Ardelius), аўтар кніг для падлеткаў, перакладчык, старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1981 годзе. Яго дэбютная кніга (2006 г.) была намінаваная на прэмію імя Аўгуста Стрынберга, атрымала прэмію дэбютантаў “Рагатка” (Slangbellan). Кнігі Ардэліюса перакладзеныя на некалькі замежных моваў, у тым ліку англійскую, нямецкую, французскую.

Ксенія Шталенкова

Ксенія Шталенкова, беларуская пісьменніца, аўтар кнігі для падлеткаў “Адваротны бок люстра” (2012). Нарадзілася ў 1992 годзе. Ксенія пачала пісаць, калі яшчэ сама была падлеткам. “Адваротны бок люстра” — прыгодніцкі раман-трылогія, першая частка якога стваралася 4 гады. Ужо напісаны працяг, які чакае свайго выдання.

Уваход на імпрэзу вольны. Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Выстава Яраслава Кірвеля «KVIECIEN» у Кракаве

26.09.2025 19:00 - 26.10.2025 19:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Выстава маляванак у Бялынічах

16.10.2025 11:00 - 16.11.2025 17:00 Мастацкi музей iмя В. К. Бялынiцкага-Бiрулi (вул. Савецкая, 13а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ