Гурт Miareža “Пра каханне і любоў”

12.02.2019 19:00 - 19:00 Beer&Wine (вул. Кульман, 9) Уваход вольны

12 лютага, напрадвеснi Дня ўсіх закаханых, гурт Miareža прэзентуе новую спеўна-музычную праграму. Вашай увазе будзе прадстаўлена абрадавая і пазаабрадавая лірыка беларускага памежжа, шчырыя народныя разважанні пра супярэчлівасці ўзаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай, камічныя і драматычныя адценні кахання і любові, душэўныя перажыванні і роздумы над вечнымі праблемамі быцця.

Прыўкрасныя закаханыя спявачкі, стрэчаньская магія, жорсткія рамансы, акардэон і скрыпка, танга і факстроты і іншыя сюрпрызы… – што можа быць лепш?!
Чакаем вас зімовым вечарам 12 лютага (аўторак). Спецыяльны госць – Аляксей Крукоўскі, музыка, лідар капэлі “На таку”.
Beer&Wine, г. Мінск, вул. Кульман, 9. Пачатак а 19-й гадзіне.
Уваход вольны. Фры данэйшн вітаецца.

Падзея ў Facebook.

Miareža – фальклорны гурт з Менску, які выконвае традыцыйныя спевы акапэла. Увагу гурта прыцягвае спеўная культура памежжа, дзе ажурным швом перапляліся традыцыі суседніх з Беларуссю краін. Памежжа — гэта прастора, на якой сустракаюцца дзьве сутнасці, знітаваныя мяжой, і адбываецца дыялог культур. Менавіта ў спевах і праз спеў гурт спрабуе асэнсаваць гэтыя ўзаемапранікненні

12.02, 19.00 
гурт Miareža 
Пра каханне і любоў 


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ