Гурт PAULINE прэзентуе дэбютны альбом «Адчувай»

22.01.2017 20:00 - 20:00 TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

Пасля 2-х гадоў існавання паўнавартаснага музычнага калектыву гурт PAULINE нарэшце прэзентуе свой першы альбом, які атрымаў назву «Адчувай».

Як спадзяваюцца ўдзельнікі PAULINE, гэты альбом павінен стаць свайго кшталту выніковай рысай, якая скончыць адзін этап ў развіцці гурта і дасць магчымасць пачаць новы, зусім іншы этап.

Альбом «Адчувай» увабраў у сябе ў большасці лірычныя і меланхалічныя творы. Усё гэта гісторыі чалавека тонкага, шчырага, ранімага, які можа нават дзесьці заблытаўся, але ў той жа час моцнага, які заўсёды беражліва захоўвае надзею на нешта лепшае.

Каханне і нянавісць, жорсткасць і пяшчота, рэальнасць і мары, рамантыка і смутак — спалучэнне на першы погляд не спалучальнага, вось што робіць музыку PAULINE цікавай і прыцягальнай.

Дэбютны альбом уключае ў сябе значныя для творчай гісторыі гурта песні: «Пачакай» і «Цябе», над якімі працавалі Даніэль Перцаў, Андрэй Баброўка і Павал Трацяк, а таксама песня «Людзі, дзе вы?», якая перамагла ў конкурсе «Заспявай 3.0» у намінацыі «Спяваная паэзія», на словы беларускай паэткі Ірыны Багдановіч.

Жывая прэзентацыя альбома, а таксама фізічны рэліз дыска адбудзецца 22 студзеня ў клубе TNT, 20:00. Шчыра запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Святочны „Mara Market Christmas“ у Сопаце

13.12.2025 (11:00 - 13:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Анастасія Рыдлеўская ў Шчэціне

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Klub Storrady (ulica Storrady Świętosławy 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ