II Беларуска-нямецкі НДА Форум па наладжванні партнёрстваў

14.12.2018 10:00 - 16:00 ------------ Неабходна рэгістрацыя

14 снежня 2018 г. у Мінску адбудзецца II Беларуска-нямецкі НДА Форум па развіцці супрацоўніцтва і наладжванні кантактаў паміж нямецкімі ды беларускімі некамерцыяйнымі арганізацыямі.

У праграме форуму – прадстаўленні вынікаў беларуска-нямецкіх праектаў за 2018 г., магчымасцей, якія прапануе Германія для Беларусі, знаёмства з прадстаўнікамі/цамі як мінімум 10 нямецкіх арганізацый, што працуюць у галіне сацыяльных праектаў, экалогіі, валанцёрства, моладзі, культуры і мастацтва, супрацьдзеяння распаўсюджанню ВІЧ/CНІД, працы з дзецьмі з аўтызмам ды не толькі.

Беларускія і нямецкія ўдзельнікі/цы змогуць непасрэдна пазднаёміцца паміж сабой у фармаце “сусветнага кафэ”, разам падумаць пра тое, як палепшыць супрацоўнітва, знайсці партнёраў для сумесных праектаў.

forum

Удзел у Форуме бясплатны, колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

15 снежня 2018 г. можна будзе працягнуць знаёмства з нямецкімі спецыялістамі/камі, запрасіўшы іх да сябе ў арганізацыі, а таксама паўдзельнічаць у вялікім кірмашы ініцыятыў, што арганізваны МАЦ “Фіяльта”

Папярэднюю праграму Форума можна спамаваць па гэтай спасылцы. Зарэгістравацца можна па 10 снежня 2018 г. уключна (нядзеля), скарыстаўшыся анлайн формай.

Абяцаем цікавую ды нясумную праграму. Чакаем вас на форуме напярэдадні калядаў!

Форум арганізаваны як частка праекта “Прафесійны абмен і супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі беларускіх і нямецкіх НДА”, кі ажыццяўляецца за фінансавай падтрымкай МЗС Германіі.

Арганізатары:

organisers_only

odb-office.eu


Вам можа быць цікава

Фэст мастацтваў «Арт-Мінск» у Мінску

30.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Канцэрт хору «Гук цішы» ў Варшаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ