ІІІ Дабрачынны мастацкі пленэр “Заслаўскі Спас”

18.08.2020 - 19.08.2020 13:00 - 14:30 ------------ Неабходна рэгістрацыя

Запрашаем Вас прыняць удзел у ІІІ Дабрачынным мастацкім пленэры ”Заслаўскі Спас”, які адбудзецца 18-19 жніўня 2020 года. Гэта час святкавання Праабражэння Гасподняга, і пленэр стане часткай храмавага свята.

Мэта: Прыцягненне ўвагі шырокага кола людзей да духоўнай, культурнай і архітэктурнай спадчыны Беларусі праз мастацтва, развіцце творчага патанцыялу моладзі і дзяцей.

Дабрачыны збор сродкаў падчас правядзення выставы-продажу твораў мастацтва, створаных удзельнікамі пленэру.

Свята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана — i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i зiхатлiвая.

Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам, цi Спасам Яблычным, бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асвячэння яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю.

Першы міжнародны мастацкі пленэр “Заслаўскі Спас” адбыўся ў 2018 годзе. Штогод гэта свята збірае мноства мастакоў прафесіяналаў і аматараў розных узростаў. Творцы з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША і розных мясцін Беларусі прысвячаюць свае творы Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас.

У 2020 годзе мы зноў чакаем удзельнікаў ІІІ Дабрачыннага мастацкага пленэру “Заслаўскі Спас” і спадзяёмся, што гісторыя цуда     Праабражэння Іісуса, святочная атмасфера Спаса - Праабражэнскага сабора і дух дабрачыннасці стануць натхненнем для стварэння сапраўдных твораў мастацтва!

Па выніках пленэру з 20 жніўня па 20 верасня ў Гісторыка-культурным запаведніку “Заслаўе” будзе праведзена выстава прафесійных мастакоў. Дзіцячыя творы ў гэты час будуць экспанавацца ў Спаса-Праабражэнскім саборы г.Заслаўя.

Мастакі маюць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу. У гэтым выпадку неабходна:

1.   Даслаць матэрыялы на email: zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня 2020 года

2.   Даслаць твор па пошце да 15 жніўня 2020 года на адрас : Мінская вобл., г.Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034.

* Удзельнікамі могуць быць асобныя аўтары, групы і навучальныя ўстановы. Адна адукацыйная ўстанова можа даслаць не больш за 10 твораў.

Патрабаванні:

1. Малюнкі павінны адпавядаць духоўнай тэматыцы;

2. Фармат для дзіцячых твораў - А4-А3;

3. Тэхніка не абмежавана;

4. Неабходная інфармацыя пра ўдзельніка пленэру:

·        поўнае імя;

·        дата нараджэння;

·        кантактныя дадзеныя: тэлефон, e-mail, адрас;

·        фармат удзелу (дыстанцыйны, вочны);

·        Для дарослых прафесійных удзельнікаў: кароткая біяграфія (да 200 знакаў), фота аўтара, 5-10 выяў твораў, кошт твора, прадастаўленага на пленэр.

Аўтары твораў становяцца ўдзельнікам названага пленэру і згаджаюцца з наступным:

·        Адзін, ці некалькі твораў, прадстаўленых на выставу, бяруць удзел у дабрачынным продажы;

·        Аўтар назначае мінімальны кошт прадстаўленага твора;

·        Выявы твораў будуць апублікаваны на сайце арганізацыі, ў сацыяльных сетках, выкарыстоўвацца ў тыпаграфіі бескаштоўна.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі і падарункамі. Па выніках пленэру будзе выдадзены каталог.

Пакупнікі твораў дабрачыннага пленэру маюць магчымасць набыць карціны непасрэдна на пленэры 18-19 жніўня. Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.

Прыблізны расклад мерапрыемства:

18 жніўня:         

13.00-14.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру

14.30- 17.00 – праца мастакоў

17.00 – Усяночнае трыванне ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Павел.

19 жніўня:

8.30-11.00 – святочнае Богаслужэнне

10.00-11.00 - рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэру

12.00-13.00 - лекцыя-экскурсія “Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi” (удзел па папярэдняй дамове)

11.00 -13.00 – праца мастакоў

13.30 - цырымонія ўзнагароджання удзельнікаў ІІІ Дабрачыннага мастацкага пленэру “Заслаўскі Спас”

14.30 – сумесная трапеза.

У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з куратарам пленэру:

Балыш Анастасія тэлефон: +37544 7200923, email: zaslauski-spas@mail.ru

https://business.facebook.com/Заслаўскі-Спас-2335168126702707/

https://generalsta.com/user/zaslauski/11642315862

Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi,

Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.


Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

ZNICH у Кракаве

16.05.2025 (18:30 - 20:30) Garage Pub (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Беларускі пікнік у Вашынгтоне

17.05.2025 (13:00 - 18:00) Turner Farm (925 Springvale Rd)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ