Імпрэза «1937: расстралянае адраджэнне» пройдзе ў Празе

29.10.2018 20:30 - 22:00 Café Kampus (Náprstkova 10) Уваход вольны

29 кастрычніка – расстрэльная ноч беларускай культуры, падзея, якая на стагоддзі наперад абумовіла нацыятворчы працэс шматмільённай еўрапейскай краіны. Сёння імёны і творы расстраляных вяртаюцца: выдаюцца кнігі, пішуцца песні і арганізуюцца культурніцкія праекты. Да мапы падзеяў у 2018-ым годзе далучаецца Прага, значная кропка на сусветнай мапе беларускай гісторыі. Імпрэза «1937: расстралянае адраджэнне» адбудзецца 29-га кастрычніка а 20:30 у кавярні Café Kampus.

Каментуюць арганізатары: «Тэрмін «расстралянае адраджэнне» належыць ураджэнцу Менска Ежы Гедройцу і сёння мала фігуруе ў маскульце. Каб вярнуць яго мы вырашылі далучыцца да ініцыятываў, якія ў гэты дзень ўзгадваюць дзеячоў таго часу. Фармат імпрэзы дазволіць патлумачыць замежнікам кантэкст, а беларусам – перадаць драйв той эпохі. Спадзяемся падштурхнуць да большай зацікаўленасці як нашых творцаў, так і перакладчыкаў і даследчыкаў беларускай культуры па ўсім свеце. Свеце, дзе востра не хапае Беларусі».

Імпрэзу ў Празе праводзяць гісторык Алена Маркава і літаратар Алесь Плотка. Алена Маркава займаецца беларускай гісторыяй ХХ стагоддзя, аўтарка кнігі «Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924-1929)». Алесь Плотка – арганізатар імпрэзы «Вяртанне  «Онегіна» (чытанне народнай артысткай Зінаідай Бандарэнкай перакладу, які лічыўся згубленым) і праграмы «1937» – дэкламацыі «расстралянай паэзіі», якая была прэзентаваная на Першым канале Беларускага Радыё.

Арганізатары мерапрыемства – прадстаўнікі BLRČR і «.belarution», грамадскай і літаратурнай ініцыятываў, што базуюцца ў Празе.

 


Вам можа быць цікава

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

Зміцер Лукашук і Лявон Вольскі ў Ніцы

22.05.2025 (18:30 - 20:30) кнігарня VersLibre (34 Boulevard Stalingrad)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Спектакль «Зэкамерон» у Варшаве

05.06.2025 19:00 - 06.06.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ