Імпрэза да 45-годдзя «Майстроўні» ў Вільні

05.09.2025 18:00 - 20:00 «Кропка» (Savičiaus g. 6) Бясплатнае

У пятніцу, 5 верасня, у краме «Кропка» святкуюць 45-годдзе «Майстроўні»




«Майстроўня» — моладзевае творчае згуртаванне заснавана напрыканцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў, мэта якой — адраджэнне ў гарадскім асяроддзі беларускай народнай абраднасці, святаў. 

Удзельнікі «Майстроўні» вывучалі народныя песні, ладзілі святы Калядаў, гукання вясны, Купалля ў Менску, Заслаўі, Вязынцы, праводзілі дабрачынныя акцыі, выступалі з канцэртамі, лекцыямі, гутаркамі. 

Пра тое, як з калядаваньня нарадзілася беларуская незалежнасць, раскажа спадар Сяргей Дубавец, аўтар кнігі «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду». 

У сустрэчы прымуць удзел таксама іншыя заснавальнікі «Майстроўні» Вінцук Вячорка і Сяргей Харэўскі


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

«Triangle» ў Мінску

08.07.2026 20:00 - 09.09.2026 20:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ