Імпрэза «Казкі народаў свету. Кітай» у Мінску (6+)

30.04.2026 18:30 - 20:30 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 BYN
У чацвер, 30 красавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца імпрэза тэатра-батлейкі «Дом з Марамі» «Казкі народаў свету. Кітай».

Што будзе, калі расказаць кітайскія народныя казкі з дапамогай беларускага народнага тэатра?

Тэатр-батлейка «Дом з Марамі» і Літаратурны музей прадстаўляюць новую главу казак.

Гэтым разам казкі сягнуць за межы Траецкага прадмесця: пачынаюць знаёмства з сусветнымі казачнымі традыцыямі. І першай краінай казачнай вандроўкі стане Кітай!

У новым спектаклі «Дома з Марамі» спалучацца ўсходняя філасофія і славянскі характар, яскравыя вобразы цмокаў і родная душа, кітайскі фальклор і беларускі падыход.

Казкі для дзяцей і дарослых раскажуць і пакажуць, што адбываецца, калі культуры розных народаў не адмаўляюць адна адну, а дапаўняюць, пашыраюць і аб’ядноўваюць людзей у імя святла і любові.

Квіткі — 15 рублёў.



Вам можа быць цікава

Tochka K у Варшаве

21.05.2026 (20:00 - 22:00) mastak records (Solec 81B/Wieżyca)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

«Дай Дарогу» ў Кракаве

23.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Żaczek (Al. 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ