Імпрэза «Мінск народны(х)» у Мінску

13.09.2025 17:00 - 19:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 8 рублёў



У суботу, 13 верасня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — імпрэза «Мінск народны(х)»





Запрашаюць у віртуальную вандроўку па мясцінах народных пісьменнікаў і паэтаў. 

Роўна сто год таму ганаровае званне атрымаў першы народны паэт — Янка Купала. Пазней у гэтым шэрагу з’явяцца яшчэ амаль два дзясяткі імёнаў: Янка Брыль, Якуб Колас, Іван Чыгрынаў, Пімен Панчанка, Аркадзь Куляшоў... 

На імпрэзе пазнаёміцеся з лакацыямі, звязанымі са знакавымі падзеямі і сустрэчамі ў жыцці літаратараў. І зможаце працягнуць віртуальную вандроўку ўжо ў рэальнасці, атрымаўшы заданне ад Літаратурнага музея. 


Уваход — 8 рублёў. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Майстар-клас па вырабе кубышкі-траўніцы ў Гомелі

20.09.2025 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ