Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 - 19.10.2025 17:00 - 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12) па квітку ў музей


11 верасня ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава «Песня — душа народа», прысвечаная гісторыі капэлы Рыгора Шырмы.

 



«Песня — гэта душа народа, яго жывая гісторыя», — гэтыя словы належаць харавому дырыжору, кампазітару, педагогу, фалькларысту-музыказнаўцу Рыгору Шырме. 

Рыгор Шырма з’яўляецца аўтарам запісаў, гарманізацый, музычнага афармлення і публікацыі больш за 5000 беларускіх народных песень, артыкулаў і даследаванняў па пытаннях беларускага мастацтва, фальклору, харавым выкананні. 

У 2025 г. калектыў адзначыў юбілей — 85 гадоў з дня заснавання. 

Аб жыцці і творчасці Рыгора Шырмы і яго калектыву распавядуць экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея: асабістыя рэчы, фатаграфіі і дакументы. 

Экспазіцыя складаецца з інфармацыйна-графічнай і прадметнай частак. На планшэтах размешчаны QR-коды, дзякуючы якім наведвальнікі змогуць праслухаць запісы выступленняў капэлы.


 Працуе выстава да 19 кастрычніка. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Традыцыйныя танцы ў Мінску

12.09.2025 (19:00 - 22:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт Віктара Сямашкі ў Вільні

13.09.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі Дом (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ