Імпрэза «Пакровы. Святочная культура беларусаў» у Азярцы

12.10.2025 12:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо) 13 рублёў

У нядзелю, 12 кастрычніка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы адзначаюць Пакровы.


Пакрава Прасвятой Багародзіцы - важнае і старадаўняе свята ў культуры беларусаў. Традыцыйна яго адзначалі 14 кастрычніка. 

Сама назва кажа пра сувязь свята з хрысціянствам. Лічыцца, што падзеі, якія пацягнулі яго з'яўленне, адбываліся ў Візантыі ў 910 г., калі Божая маці выратавала ўвесь Канстанцінопаль ад варожых сіл. 

Для беларусаў жа гэтая дата адзначана яшчэ і заканчэннем сельскагаспадарчых работ і пачаткам вясельнага сезону.

Вас чакае:
🔸 расповед пра святочную культуру беларусаў;
🔸 майстар-клас па беларускіх народных танцах і гульнях.

Квіткі: для дарослых – 13 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў - 6,50 рублі, дашкольнікам уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава “Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы” ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 16.11.2025 19:00 Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4 (будынак Пушкінскай бібліятэкі))

Лекцыя "Сімвалы Японіі - ёкаі" ў Мінску

12.11.2025 (18:00 - 19:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Беларускія рок-вячоркі і танцы ў Вільні

15.11.2025 (19:30 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ