Выстава «Мова формы» ў Гомелі

04.09.2025 - 26.10.2025 16:00 - 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) 7 рублёў



У чацвер, 4 верасня, у палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца выстава сучаснай беларускай скульптуры «Мова формы»





Выстава падрыхтавана секцыяй скульптуры Беларускага саюза мастакоў. 

У экспазіцыі — творы найстарэйшых майстроў у галіне скульптуры, а побач з імі — работы прадстаўнікоў сярэдняга і малодшага пакаленняў, выкананыя ў дрэве, камені, бетоне, метале, кераміцы і інш. 

Кожны з аўтараў размаўляе на ўласнай мове вобразаў і рашэнняў. Хтосьці стварае абстрактныя, сімвалічныя работы са шкла і пластыка, якія знаходзяцца на мяжы скульптуры і дызайну, а хтосьці хоча сказаць сваё слова ў традыцыйных бронзе і камені праз звыклую фігуратыўную пластыку ці яе трансфармацыю і сучаснае аўтарскае пераасэнсаванне.

 Пры гэтым шмат твораў прасякнуты глыбокімі перажываннямі і часта носяць алегарычны характар. 


Уваход — па квітку ў Палац Румянцавых і Паскевічаў. 




Вам можа быць цікава

Варкшопы па лічбавізацыі калекцый у Варшаве

20.10.2025 (16:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль "Зэкамерон" у Варшаве

22.10.2025 (19:00 - 22:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошні N.R.M. у Варшаве

09.11.2025 (20:00 - 23:00) 2KOŁA (ulica Tunelowa 2B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ