Імпрэза «Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць» у Мінску

12.06.2025 19:00 - 21:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў



У чацвер, 12 чэрвеня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца новую творчая сустрэча з майстрам музычных інструментаў Алесем Ласём «Віёла да гамба і дуда: міф і рэальнасць»





Будуць параўноўваць абрадавы фальклор з мастацтвам арыстакратаў, сакральнае мастацтва земляробаў і аўтарскую творчасць. 

Праз прызму міфапаэтычнай свядомасці тутэйшага люду паглядзяць на маштаб культуры Вялікага княства Літоўскага. 

Размах творча-даследчага роздуму разгорнецца ад вясковых звычаяў да агульнадзяржаўнага кантэксту і ўвасаблення ў творчасці такіх літаратурных постацяў, як Сімяон Полацкі. 

Прыходзьце паслухаць гукі дуды, віёлы да гамба і бязмежна цікавыя расповеды ад Алеся Лася і Алесі Сівохінай. 


Квіткі — 15 рублёў




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ