Гурт «Кассиопея» выпусціў кліп да песні з новага альбому

07.06.2025 Музыка

Гурт «Кассиопея» падзяліўся кліпам на песню «Левый глаз» з новага альбома пад назвай «Биполярная звезда».

«Наш новы альбом "Биполярная звезда" канцэптуальна ўяўляе сабой дыскатэку для самотнага сацыяпатычнага нарцыса з заніжаным эга, дзе ў якасці дыск-жакеяў выступаюць усе вядомыя ў свеце фобіі (рэкамендуецца слухаць і танчыць у рэжыме нон-стоп, у слухаўках, перад люстэркам)», — так пішуць музыкі пра свой альбом.

Паслухаць можна па спасылцы.

«Кассиопея» — адзін з самых яскравых гуртоў альтэрнатыўнай сцэны Беларусі, заснаваны ў Мінску у 2001 годзе. Гурт стварае свой уласны  музычны свет, дзе фрык-поп сплятаецца з электронікай, а тэксты, поўныя наіўнасці і пранізлівыя адначасова, застаюцца з табой даўжэй, чым гучыць песня.

Сёння «Кассиопея» выпраўляецца ў еўрапейскі тур. Канцэрты пройдуць у

Вільні — 07.06,

Варшаве — 08.06

Познані — 10.06

Берліне — 11.06

Уроцлаў — 12.06

Кракаў — 14.06

Квіткі можна набыць на сайце гурта.