Фэст «Цімкавіцкія вытокі» ў гонар Кузьмы Чорнага пад Капылём

21.06.2025 16:00 - 20:00 вёска Цімкавічы Бясплатнае


У суботу, 21 чэрвеня, музей гісторыі беларускай літаратуры па традыцыі запрашае на свята «Цімкавіцкія вытокі» з нагоды дня нараджэння Кузьмы Чорнага (а споўнілася б яму 125 гадоў).





Імпрэза адбудзецца на яго радзіме ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.



Вас чакае вялікая канцэртная праграма з удзелам Народнага сямейнага ансамбля «Жывіца» і Сяргея Славянскага, а таксама прадстаўленне Лялечнага тэатра-батлейкі «Дом з Марамі», цікавыя экскурсіі па музеі, сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, разыгранкі, мноства інтэрактыўных пляцовак і фотазон.

 Упершыню ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага можна будзе ўбачыць арыгінальныя работы вядомых беларускіх мастакоў А. Кашкурэвіча, А. Волкава, М. Гуціева, У. Малахава з фондаў музея гісторыі беларускай літаратуры — 25 графічных работ-ілюстрацый да твораў Кузьмы Чорнага «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні» і «Люба Лук’янская».

Уваход вольны! 


Калі вам няма як даехаць з Мінска, то музей ладзіць трансфер Мінск-Цімкавічы-Мінск. Кошт — 35 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 (17) 363-94-65 альбо бярыце квіткі па спасылцы

Адпраўленне — 21 чэрвеня ў 13:30 ад набярэжнай Свіслачы паблізу мемарыяла «Востраў слёз». Прыкладны час ад’езду ў Мінск — 22:00.






Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ