Інклюзіўны фестываль «Розныя — разам» пад Валожынам

19.03.2022 12:00 - 15:00 сядзіба-экамузей «Свет пчол» (вёска Барок, Валожынскі раён) Бясплатнае

19 сакавіка ў вёсцы Барок пад Валожынам пройдзе інклюзіўны фестываль «Розныя — разам», арганізаваны з мэтай прыцягнуць увагу да праблем дзетак з інваліднасцю.



Дата: 19 сакавіка

Час: 12.00

Месца: сядзіба-экамузей «Свет пчол», вёска Барок, Валожынскі раён, Мінская вобласць

На фестываль клічуць усіх ахвотных, а больш за ўсё дзетак з абмежаваннямі, іх сем’і і сяброў.

Бацькі дзяцей з цяжкімі захворваннямі змогуць атрымаць прафесійныя кансультацыі юрыста, а таксама праверыць свае веды ў сферы абароны правоў дзяцей з інваліднасцю.

У праграме:

гуканне вясны,

майстар-класы па роспісе гліны,

экскурсія,

абрад спальвання пудзіла і завязвання стужачак на дрэве,

смачныя пачастункі.

Будзе працаваць і тэматычная фотазона.

Фэст пройдзе на тэрыторыі, адаптаванай для людзей з абмежаваннямі. Сядзіба-экамузей «Свет пчол» удзельнічала ў праекце ЕС/ПРААН па стварэнні інклюзіўнай інфраструктуры на турыстычных аб’ектах «Валожын без бар’ераў».

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Запыт на ўдзел ў мерапрыемстве дасылайце на viber +375-29-127-77-56.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Чытка п’есы «An Ocean Away» ў Чыкага

21.03.2026 (19:00 - 21:00) Gardens Theater (2433 N. Lincoln Ave.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ