• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Інсталяцыя “Юр’я” ў Верхняй краме Этнацэнтра “РАГНА”

Пачатак: 06.05 (10:00)
Канец: 06.05 (20:00)
Верхняя крама Этнацэнтра "РАГНА"
(Мінск, вул.Караля, 22)
Кошт: Уваход вольны
Google

У Верхняй краме Этнацэнтра “РАГНА” новая інсталяцыя, у гонар Юр’і!

СВЯТА

Свята народнага календару, якое адзначаецца 23 красавіка (6 траўня ў праваслаўнай традыцыі) у гонар Юр’і – апякуна плоднасці і ўрадлівасці зямлі, статкаў, валадара ваўкоў, Боскага ключніка, які адмыкае зямлю і замыкае зіму. У народзе ўяўлялі Юр’ю на белым кані ў белым адзенні.

Сяляне просяць Юр’ю, каб той паспрыяў багатаму ўраджаю. З гэтай мэтай яны выходзяць з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. Гаспадар выносіць на поле каравай з леташняй мукі і глядзіць, ці закрыюць яго новыя парасткі. Гэта сведчыць аб тым, што сёлета ўраджай будзе ўдалым. Па канцах поля закопвалі косткі ад велікоднай стравы, каб не расло пустазелле, а на поўначы Беларусі ў цэнтры поля ставілі асвячоную вярбу як абярэг ад маланкі.

dzfu2Ohkw4I
З Юр’ем таксама звязваецца і першы выпас скаціны. Стараюцца выгнаць яе як мага раней, каб жывёлы пачаставаліся травой з юр’еўскай расой, што забяспечвае ім здароўе і плоднасць. Часам і самі людзі качаюцца ў ранішняй расе, каб атрымаць здароўе на цэлы год. Асабліва юр’еўская раса дапамагае пры захворванні вачэй.

Перад парогам хлява закладаюць шматлікія абярэгі, каб абараніць жывёлу і забяспечыць ейнае вяртанне дадому — паяс, замок, ніты з кроснаў, яйка, сякеру і г.д. Юр’я замыкае пашчы ваўкам, але ў той жа час прызначае кожнаму драпежніку ягоную здабычу. Ад таго Юр’я лічыцца і ўладаром ваўкоў.

EMF-VKMAuOA
Густы юр’еўскі дождж таксама сведчыць аб тым, што вырасце густое вялікае жыта.

ІНСТАЛЯЦЫЯ

Інсталяцыя ЮР’Я ўлучае дзве прасторы.
Адна — Прыродная, Дзікая, Неўпарадкаваная чалавекам. У гэтай прасторы ў ваўкоў яшчэ адчыненыя пашчы.
Праз яе вы патрапляеце ў Плодную, Ураджайную, Спарадкаваную прастору, дзе злучаюцца нябёсная (дождж) і зямная (раса) вільгаць (сімвалы вільгаці ўзятыя аўтарамі інсталяцыі з ваконных ліштваў).

muOww8AWQGU

TJB-mSufYRY

Q3fT_mJMK94
У гэтай прасторы вы закладаеце ў поле свае зерне-ідэі, папрацаваўшы над якімі, мяркуеце атрымаць канкрэтны посьпех, плады, ураджай. Вы — гаспадар — складеце ў гаршчок-зямлю сімвалічныя прадметы — ключ, яйка, коня і рог. Такіх гаршчкоў чатыры — на кожны канец поля.
Ключ — Юр’я адкрывае ключом зямлю, пасля чаго яна родзіць. Падрыхтоўка глебы.
Яйка — сімвал схаванага жыцця, насенне.
Конь — гэта актыўны мужчынскі пачатак. Ён разбівае капытом насенне, ад чаго яно прарастае.
Рог — сімвал дабрабыту і багацця.
Вяртаючыся з поля, вы бачыце – пашчы ў ваўкоў ужо замкнёныя.

bKf3p1gQCwE
Жадаем несімвалічнага ўраджаю!!!

Інсталяцыя “Юр’я” працуе на Верхняй краме Этнацэнтра “РАГНА” (вул.Караля, 22) штодня з 10 да 20, а ў нядзелю з 10 да 17. Прыходзьце паглядзець і прыняць удзел у абрадзе!

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип