«Інтэрв’ю. Шчырасць. Кузюкян». Спектакль у Мінску

15.02.2022 19:00 - 20:30 Тэатр На Балконе (вул. Кастрычніцкая, 10) Бясплатнае

15 лютага «Тэатр На Балконе» кліча на інтэрактыўны спектакль «Інтэрв’ю. Шчырасць. Кузюкян». Гледачы стануць сведкамі і ўдзельнікамі размовы, якая адбудзецца на сцэне.



Дата: 15 лютага

Час: 19.00

Месца: «Тэатр На Балконе», вул. Кастрычніцкая, 10, Мінск

Госць — культавы музыка Пафнуцій Кузюкян.

Госць госця — культавы музыка Сяргей Пукст.

Пытанні задае Юрый Вінаградаў.

«Хочацца размаўляць. Шчыра. Пра важнае, пра хвалюючае, пра рознае. Задаваць пытанні і ўспрымаць адказы. Слухаць гукі, тэксты, вершы, цішыню. Хочацца асэнсоўваць, разважаць, дзяліцца. Шукаць словы, спосабы выразіць, закранаць, лавіць ідэі. Рэфлексаваць. І засяроджвацца на гэтых працэсах», — так апісваюць аўтары сваю пастаноўку.

Уваход вольны (free donation) па папярэднім запісе па нумары +375296248902 альбо праз чат тэатру ў тэлеграме.  


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Рыцарскі фэст у Крэўскім замку

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Крэўскі замак

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ