Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

(розныя лакацыі) Бясплатнае
Падрыхтуйцеся: у пятніцу і суботу, 5 і 6 чэрвеня, у Гродне адбудзецца XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур.

Гэтым разам традыцыйнае фестывальнае шэсце стартуе з плошчы Савецкай і пройдзе да плошчы Леніна.

Стала традыцыйным адкрыццё на фестывалі новага мастацкага аб’екта. Сёлета гэта будзе скульптура аленя ў гістарычным цэнтры, у скверы на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Урыцкага.

Будзе арганны канцэрт «Музыка народаў свету» ў кірсе, літаратурны фестываль, кінадворык пад адкрытым небам і многае іншае.

У другі дзень фестываля ў горадзе разгорнуцца два дзясяткі нацыянальных падворкаў. Да звыклых лакацый на гэты раз дададзецца вуліца Ажэшкі.

На плошчы Савецкай на вялікім «Беларускім падворку» культуру беларусаў прадставяць усе рэгіёны рэспублікі, можна будзе ўбачыць агульнасць і разнастайнасць нашых традыцыйных рамёстваў.

Вячэрнюю цырымонію закрыцця фестывалю, на якой удзельнікам уручаць прызы, прадоўжыць «Рок-канцэрт з аркестрам».

Будзе і трэці дзень фестываля — на Аўгустоўскім канале.

Тут гасцей чакае фестываль «Скарбы Гродзеншчыны».

Адбудзецца «вялікае беларускае вяселле»: кожны раён пакажа сваё мясцовае, так, як ладзілі яго нашы прадзеды.

Будуць жаніхі і нявесты ў старажытных уборах, сватаўство, выпечка каравая, застолле.

Уваход паўсюль вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ