Пра што марыў Іосіф Лангбард? Лекцыя ў Мінску

29.03.2022 19:00 - 20:30 таймкафэ «Нянудны дом» (вул. Авіяцыйная, 14) Бясплатнае

29 сакавіка гісторык Антон Дзянісаў прачытае лекцыю «Мары Іосіфа Лангбарда» ў таймкафэ «Нянудны дом» у Новай Баравой.



Дата: 29 сакавіка

Час: 19.00

Месца: таймкафэ «Нянудны дом», вул. Авіяцыйная, 14, Новая Баравая, Мінск

Сёлета споўнілася 120 гадоў геніяльнаму архітэктару Іосіфу Лангбарду. Летуценнік, наватар, амбіцыйны дойлід пакінуў Мінску багатую спадчыну.

Дом урада, Вялікі тэатр, Акадэмія навук, Дом афіцэраў — гэтыя будынкі сталі неад’емнай часткай гарадскога ландшафту, але за кожным з іх столькі мноства таямніц, чалавечых лёсаў і цікавых фактаў.

Лекцыя гісторыка Антона Дзянісава ў дзвюх частках. У частцы першай вы даведаецеся:

— пра творчы шлях Лангбарда ад працы ў невялікім мястэчку Гродзенскай губерні да прызнання галоўным архітэктарам Беларусі;

— пра барацьбу за лідарства ідэй і канкурэнцыю сярод аўтараў архітэктурных праектаў;

— пра тое, як дзякуючы майстру Мінск здабыў новы твар.

Кошт квітка — 35 рублёў (уключаючы кава-паўзу).

Запісацца можна па нумары таймкафэ +375295142114.


Вам можа быць цікава

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Імпрэза “Гуканне вясны” у Суле

14.03.2026 14:00 - 15.03.2026 16:00 парк гісторыі Сула (Сула)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

14.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ