Kaciarina Vadanosava & Fantasy Orchestra

08.07.2017 19:00 - 21:00 Национальный Исторический Музей (ул. К. Маркса 12) Бясплатнае

8 июля
Национальный Исторический Музей
(ул. К. Маркса 12)
Инфо: +375 29 363 76 85
Начало в 19-00
Вход свободный!

Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэт, музыкант, выканаўца. Аўтар паэтычнага зборніка “Міфатворчасць” (2015 г.) ды музычнага альбома з аднаіменнай назвай (2016 г.). Нарадзілася ды жыве ў Мінску. Атрымала адукацыю па спецыяльнасці “Гісторыя. Рэлігіязнаўства”. Грае на некалькіх музычных інструментах. Мае вакальны дыяпазон у тры актавы. У сваіх песнях абапіраецца на традыцыі айчыннай народнай культуры, на еўрапейскую музыку эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, а таксама на здабыткі музычнай культуры “залатога веку” рок-н-рола ды арт-рока, удала сумяшчаючы іх у кантэксце плыні, якую некаторыя акрэсліваюць як “менестрэль-рок”, альбо “фэнтэзі-рок”. Выступае з ансамблем, адметнасцю якога з’яўляецца выкарыстанне беларускіх цымбал ды электраскрыпкі як салюючых інструментаў і спалучэнне іх з “класічным” рокавым наборам – электрагітарай, бас-гітарай ды ўдарнай устаноўкай.

Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Лаўрэат конкурсаў песні: “Пецярбургскі акорд — 2008” (Расія), “OPPA — 2009” (Польшча), “Культурная эволюция – 2009” (Беларусь), “Бардаўская восень – 2009” (Польшча), “Подых струн – 2015” (Беларусь). Уладальнік тытула “Песня месяца” на радыё “Сталіца”. Арганізатар конкурса беларускай бардаўскай песні “Купалаўскія вакацыі”.

Fantasy Orchestra – гурт з даволі нетрывіяльным складам інструментаў: барабаны, бас, электрагітара, цымбалы ды электраскрыпка. Сама Кацярына Ваданосава з’яўляецца ў ім вакалісткай, аўтарам песень, а таксама грае на духавых інструментах. Менавіта такім наборам атрымліваецца якасна працаваць у музычным накірунку, які ўмоўна можна акрэсліць як “фэнтэзі-рок”, альбо “менестрэль-рок”.


Вам можа быць цікава

Купалле ў Нацпарку «Прыпяцкі»

05.07.2025 (10:00 - 23:00) МУзей пад адкрытым небам (Гомельская вобл.)

Сустрэча «Чытаю сабе сам» у Вільні

05.07.2025 (12:00 - 14:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Купалле ў Суле

05.07.2025 14:00 - 06.07.2025 17:30 парк гісторыі Сула

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ