Дыскусія з Кірылам Рудым “Кадры вырашаюць усё”

01.06.2019 18:00 - 20:00 ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Уваход вольны
“Кадры вырашаюць усё”?

Кірыл Руды, айчынны гуру дзяржкіравання, падчас сваёй службы памочнікам прэзідэнта па эканамічных пытаннях, зазначаў, што эфектыўным рэформам у Беларусі перашкаджае дэфіцыт кадраў, здольных гэтыя рэформы правесці.
У сваю чаргу, Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі (НСУР-2030) вызнае рызыкі адтока высокакваліфікаваных кадраў за мяжу і заклікае да інвеставання ў чалавечы капітал.

- Наколькі эфектыўна працуе кадравая палітыка ў Беларусі зараз?
- Ці Акадэмія кіравання з’яўляецца адзінай “кузніцай кадраў” для дзяржсектара?
- Ці ёсць месца на дзяржслужбе для прадстаўнікоў з трэцяга сектара?
- І, нарэшце, ці варта Беларусі пераймаць досвед краін-суседак - Літвы, Латвіі - і ўводзіць дзяржпраграмы падтрымкі паспяховых суайчыннікаў замежжа, каб заахвочваць іх вяртацца на радзіму і прыўносіць міжнародны досвед у Беларусь?

Абмяркуем гэтыя пытанні падчас дыскусіі: “Кадры вырашаюць усё”. Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!
Мадэратар - Кацярына Шмаціна, аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS).

Дыскусія пройдзе ў межах фэсту "Кілямэтар грамадзкай актыўнасці".
Пачатак у 18:00.
Месца: прастора ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16).
Уваход вольны.

Вам можа быць цікава

Света Бень у Познані

15.05.2025 (20:30 - 23:00) MY pod sceną (27 grudnia 8/10)

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

BASSOTA і SPIEVY ў Варшаве

16.05.2025 23:00 - 17.05.2025 05:00 Kwadrat Praski (Szwedzka 2/4)

Саша Філіпенка ў Берліне

26.05.2025 (19:00 - 21:00) Das Werkhaus (Oranienburger Str. 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ