Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову

У перакладзе на дацкую мову выйшла кніга Максіма Знака «Зэкамерон». Аўтарка перакладу на дацкую — Lotte Jansen. Да гэтага кніга выйшла на беларускай, рускай, англійскай, шведскай, нямецкай мовах, піша Беларускі ПЭН.

«Zekamieron»

Максім Знак — адвакат, паэт, бард, палітзняволены, ганаровага сябра Дацкага ПЭНа. У турме ён напісаў кнігу «Зэкамерон» — сто гісторый пра турэмнае жыццё, якія адлюстроўваюць супраціў, спагаду і стойкасць ў складаных абставінах.

Lotte Jansen

Англійскі пераклад «Зэкамерона», зроблены Элай і Джымам Дынглі, атрымаў прэмію Англійскага ПЭНа (English PEN, 2023) і ўвайшоў у кароткі спіс прэміі «Рэспубліка Свядомасці» (The Republic of Consciousness Prize, 2024). Максім Знак увайшоў у кароткі спіс штогадовай Прэміі «Парушэнне спакою» адважнаму пісьменніку ў небяспецы, якую арганізуе Цэнтр Вацлава Гавэла (2024). Тэксты Максіма Знака таксама былі ўганараваныя прэміяй імя Францішка Аляхновіча — за творы, напісаныя ў зняволенні (2021).

Набыць кнігу «Зэкамерон» па-дацку можна па спасылцы.