«Кахаем па-беларуску» у беларускім Скансэне!

12.02.2017 13:00 - 14:30 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) 3 - 5.50 руб.

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «Кахаем па-беларуску».

У гэты дзень Вас чакае:

♦ беларуская народная музыка, гульні і танцы;

♦ майстар-клас па вырабу лялек-мотанак «неразлучнікі»;

♦ майстар-клас па вырабу сэрцаў з саломы;

♦ паказ вясельнага абраду;

♦ інтэрактыўная праграма разам з калектывам «Жвавы Карчмар» і яшчэ шмат цікавага.

За дадатковую плату:

  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме;
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў;
  • катанне на санях.

Кошт уваходных квіткоў:

  • для дарослых – 5.50 руб.;
  • для студэнтаў – 4.00 руб.;
  • для пенсіянераў – 4.00 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 3.00 руб.;
  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

12 лютага 2017 года

з 13:00 да 14:30

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Паважаныя наведвальнікі!

  • Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку ў адпаведнасці з ўмовамі надвор’я.
  • Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Як нас знайсці?

Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў напрамках: Мінск – Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі да прыпынку «Паварот на музей».


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Калядна-святочная бяседа ў Торуні

20.12.2025 (11:00 - 15:00) Kulturalny Hub Bydgoskiego Przedmieścia (ul. Szosa Bydgoska 50)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ