Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

08.01.2026 - 12.01.2026 14:00 - 16:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116) Па чытацкім білеце

У чацвер і пятніцу, 8 і 9 студзеня, а таксама ў панядзелак, 12 студзеня, у Нацыянальнай бібліятэцы адбудуцца імпрэзы «Пад каляднай зоркай».


8 студзеня можна будзе паслухаць лекцыю «Абрадавыя і этнаграфічныя традыцыі калядавання-шчадравання на Беларусі» Таццяны Пладуновай, дацэнткі кафедры народнапесеннай творчасці і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

9 студзеня народны сямейны калектыў «Радзіна» і ўзорны фальклорны дзіцячы калектыў «Валошкі» Навінскага сельскага Дома культуры Бярэзінскага раёна прадставяць рэканструкцыю абраду «Прыйшла Каляда».

12 студзеня адбудуцца заняткі «Калядная зорка» з майстрыняй народных мастацкіх промыслаў Дзяржынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Людмілай Аўласевіч.

Уваход - па чытацкім білеце ці пропуску сацыякультурнага цэнтра.


Вам можа быць цікава

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Калядныя вячоркі з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2026 (16:00 - 19:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

15.01.2026 (18:30 - 19:30) Лекторый "Фрэскі" (вул. Кісялёва, 38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ