Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 20:00 - 23:00 Lemmy (Girstupio g. 1) данаты



 10 студзеня, у суботу, у Коўне граюць супольны канцэрт гурты VIŠNIOVY TORT, VAPNA і PUSTO




 VIŠNIOVY TORT (шугейз/даб/пост-панк/індастрыял) 

Сапраўды культавы шугейз-гурт з беларускага андэграўнду, višniovy tort быў створаны ў Мінску ў 2014 годзе. Аднавіўшы актыўнасць па адраджэнні ў Польшчы, višniovy tort выпусцілі некалькі міні-альбомаў і ў цяпер робяць апошнія штрыхі да свайго другога паўнафарматнага альбома. 

 VAPNA (шугейз/колдвэйв/краўт-рок) 

Дуэт Андрэя Ваз’янава і Паўла Астахава спалучае псіхадэлічныя поп-эксперыменты з тэкстамі на беларускай мове з 2018 года. У 2025 годзе Vapna выпусцілі свой другі альбом Amal з сінгламі «1000 краін» і «Рэдкі Від». У Літве яны ўпершыню прадставяць яго ўжывую. 

 PUSTO (пост-панк /н’ю-вэйв) 

Гурт Pusto ўзнік у Вільні ў 2020 годзе пад натхненнем андэграўнднай рок- і электроннай сцэнай 80-х і 90-х гадоў, настальгічным гучаннем сінтэзатараў і жыццём у постсавецкіх гарадах. Іх новы альбом «Amnesia» выйшаў у траўні 2025 года. 


Уваход, выглядае, за данаты. 




Вам можа быць цікава

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Спектакль "Шлях да Батлеема" ў Беластоку

04.01.2026 (12:00 - 13:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

Майстар-клас па "відзіках" у Мінску (6+)

10.01.2026 (12:00 - 14:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ