„Калядная казка“ ў Суле

10.12.2025 - 11.12.2025 14:00 - 17:00 Парк гісторыі Сула Бясплатнае

У перыяд з 10 снежня па 11 студзеня Парк сярэднявечнай гісторыі „Сула“ запрашае ўсіх адчуць атмасферу зімовых святаў падчас тэматычнай экскурсіі „Калядная казка ў Суле“.


На працягу падарожжа ўдзельнікі пазнаёмяцца з такімі персанажамі беларускага фальклору як Зюзя, Чорт, Мядзведзь, Вядуння і іншымі. Паўдзельнічаюць у традыцыйным беларускім калядаванні, паварожаць на будучыню, пройдуць праз выпрабаванні містычных істот, і, вядома, сустрэнуцца з Дзедам Марозам – Святым Мікалаем. 

Дарослыя пасля экскурсіі змогуць наведаць бровар і пачаставацца новым эксклюзіўным напоем, а дзетак арганізатары запрашаюць у традыцыйны лялечны тэатр – „батлейку“.

Маленькіх гасцей чакаюць падаруначкі.

Па пытаннях броні і асаблівасцях экскурсіі: +375 29 613 77 01 +375 33 615 77 01


Вам можа быць цікава

Выстава sierafimuss "Liminal Escapes" у Варшаве

28.02.2026 19:00 - 08.03.2026 21:00 галерэя "Septem of Swords" (Aleja 3 Maja 5)

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ