Калядная вечарына беларускіх танцаў у Гданьску

14.01.2025 19:00 - 21:00 PASZCZA LWA (ul. Kwietna, 39) 50 злотых
 

У аўторак, 14 студзеня, у Гданьску — калядная вечарына беларускіх танцаў з майстар-класам па «Лявонісе».




Прыходзьце танчыць так, каб у Варшаве было чуваць! 

Вас чакае жывое гучанне дуды, скрыпкі, цымбалаў, бубна і акардэона ад Kapely Tryhradzkaj. 

Перад танцамі вас чакае майстар-клас па «Лявонісе» кадрыльнага тыпу з Талачынскага раёна — перакруцяцца ўсе! 

Утульная карчма, духмянае піва і прыемная кампанія, шчыльныя абдымкі і шмат весялосці — будзе, як заўжды, цёпла і па-свойму. 

Не ўмееце танцаваць? Не бяда! Прыносьце добры настрой і свае ногі, а астатняе пакажуць і раскажуць!

Уваход — 50 злотых (з іх 10 для выкарыстання ў бары). 



Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ