Калядная вечарына і майстар-клас у Каліфорніі

17.12.2022 15:00 - 22:00 (450 San Antonio Rd) Бясплатнае

У суботу, 17 снежня, этнограф і мастачка Надзея Нортан ладзіць у каліфарнійскім горадзе Mountain View, што недалёка ад Сан-Францыска і Сан-Хасэ, майстар-клас па вырабе саламянага павука i каляднай зоркі.



Дата: 17 снежня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: 450 San Antonio Rd, Mountain View, CA 94040 

За 3,5 гадзіны вы створыце ўласныя атрыбуты да Калядаў і абярэг для дома.

Ніякіх спецыяльных навыкаў не трэба. Усе матэрыялы і абсталяванне будзе на месцы.

Прапанаваны данат для дарослых — 35 даляраў, а дзецям да 14 гадоў — бясплатна. Па аплаце звяртайцеся да спадарыні Надзеі ў дырэкт.


А па майстар-класе будзе калядная вечарына!

Дата: 17 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: 450 San Antonio Rd, Mountain View, CA 94040 

У праграме — калядныя гульні, вячэра, кірмаш ды добры калядны настрой!

Будзе Potluck — прыноцьце прысмакі, напоі, тое што самі любіце, ды чым хочаце пачаставаць грамаду.

Будзе барбекю, можна будзе пасмажыць.


Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ