Калядны маркет у Варшаве

16.12.2023 12:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае
 


У суботу, 16 снежня, у Беларускім Моладзевым Хабе — калядны маркет.



 Дата: 16 снежня

Час: з 12.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa, 6a, Варшава 



Завітвайце прыдбаць калядных падарункаў ад беларускіх майстроў: 

рэчы з нацыянальнай сімволікай 

паштоўкі, календары, мерч ад Вольных паштовак 

модныя вязаныя рэчы 

унікальныя ўпрыгожванні 

кнігі на беларускай мове і сучасных беларускіх аўтараў 

календары на 2024 год 

цацкі на ялінку 

пазлы і гульні 

дызайнерскае адзенне і торбы

 І шмат і шмат чаго яшчэ


Будуць і майстар-класы: 

13:00 ды 17:00 — Майстар-клас па ўпакоўцы падарункаў. 

Зазірніце на маркет, а пасля адразу запакуйце падарункі сваім блізкім і сябрам 


14:00- Майстар-клас па пляценні калядных вянкоў.

 Пах жывой ялінкі ў вас дома! Упрыгожванне якое ў будучыні можна рабіць самастойна.


 16:00 — Майстар-клас па маляванні на шоперах.

Прыдумайце і рэалізуйце свой індывідуальны дызайн шопера пры дапамозе мастака. 


На майстар-класы трэба рэгістравацца па спасылцы.


А ў 18.00 будзе стэндап ад Антона Дзюбайлы! 


Уваход вольны.








Вам можа быць цікава

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Акустычны Вольскі ў Стакгольме

20.03.2026 (19:30 - 20:30) Estniska Huset (Wallingatan 34)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ