Майстар-класы па ляўкасе і калядных вяночках у Мінску

13.12.2025 - 14.12.2025 14:00 - 15:00 Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4) 20 рублёў

13 і 14 снежня ў мінскім абласным цэнтры народнай творчасці ладзяць два майстар-класы.


У суботу, 13 снежня а 14-й, будзе майстар-клас мастачкі Лізаветы Янковай  па тэхніцы ляўкас у межах яе персанальнай выставы (12+).

Ляўкас - старажытная тэхніка, якую ўжывалі для стварэння абразоў, а сёння яна увайшла ў арсенал працы і сучасных мастакоў.

Вас чакае:

Азнаямленне з гісторыяй і спецыфікай ляўкаса: грунт і фарбы

Відэапрэзентацыя выбітных узораў

Практычнае азнаямленне з тэхнікай ляўкасу

Кожны ўдзельнік напіша свой невялікі жывапісны твор з выявай твару чалавека.

Кошт - 15 рублёў. Усе матэрыялы дадуць. Запісвайцеся па тэлефоне 8017 377 40 91 альбо праз дырэкт Цэнтра.

А ў нядзелю, 14 снежня а 14-й, будзе майстар-клас па стварэнні каляднага вянка з натуральных і экалагічных матэрыялаў (15+).

На занятках кожны самастойна зробіць свой вянок з лазы. 

Дасведчаны майстар Сяргей Барташэвіч раскрые сакрэты працы з лазой, а для дэкору ў прыроднай стылістыцы ўдзельнікам будуць прапанаваны шышкі і стужкі.

Дзеці да 15 гадоў запрашаюцца да ўдзелу толькі разам з дарослым (робяць разам 1 вянок).

Кошт - 20 рублёў. Усе матэрыялы дадуць. Запісвайцеся па тэлефоне 8017 377 40 91  альбо праз дырэкт Цэнтра. 


Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Выстава Сафii Пiскун “Вясковая пастараль” у Мінску

21.02.2026 18:00 - 21.03.2026 19:00 галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ