На звычайнай бутэльцы малака ад вытворцы знакамітай згушчонкі можна знайсці радкі Караткевіча.

Крыніца: www.threads.com
Беларус паказаў у Threads, што на бутэльцы рагачоўскага малака на адваротным баку надрукаваны ўрывак з нарысу Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі».
«Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі»».
У каментарыях людзі таксама адзначаюць, што такі самы надпіс ёсць і на кефіры ад Рагачоўскага МКК. Іншыя ж звяртаюць увагу на пэўны дысананс: «З аднаго боку «РогачёвЪ», а з другога — цытата Караткевіча».